Беларуская Служба

Вітальд Юраш: Вайна заканчваецца, пасля яе завяршэння Польшча мусіць накіраваць войска ва Украіну

13.02.2025 15:07
Польскі эксперт перакананы, што ў інтарэсах Польшчы, каб заходнія войскі з'явіліся ва Украіне, у каментары для парталу Onet.pl.
Witold Jurasz
Witold JuraszWojciech Kusiński, Polskie Radio

Размова Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, паведамленне аб сустрэчы двух лідараў і заявы міністра абароны ЗША Піта Хегсэта падчас сустрэчы з саюзнікамі па НАТА ў Еўропе сведчаць аб тым, што з вялікай доляй верагоднасці, вайна ва Украіне неўзабаве спыніцца, перакананы Вітальд Юраш.

Заява міністра абароны ЗША аб нерэальнасці вяртання Украіны да межаў, якія існавалі да расійскай агрэсіі ў 2014 годзе, не шакуе эксперта. Адмысловец перакананы, што гэта не будзе азначаць паразу для Украіны, адваротныя меркаванні называе выдаваннем жаданага за сапраўднае ды адарванымі ад рэальнасці.

Пасля завяршэння вайны Польшча павінна быць адной з тых краін, якія накіруюць сваё войска ва Украіну, зазначыў эксперт.

Польшча павінна быць зацікаўленай, каб сур’ёзная міратворчая вайсковая місія была створаная ва Украіне. Менавіта таму Польшча не можа казаць, што не пашле свае войскі, дадае эксперт. У польскіх інтарэсах, каб заходнія войскі ішлі ва Украіну, і таму мы самі павінны заяўляць, што мы таксама туды пойдзем. У той жа час, Вітальд Юраш зазначае, што польскія сілы не могуць размяшчацца непасрэдна на дэмаркацыйнай лініі, а ў тыле, пасля французскіх, англійскіх і іншых сіл. Расіяне павінны ведаць, што калі яны зноў нападуць на Украіну, то будуць ваяваць не з Польшчай і Ўкраінай, а з Украінай, Францыяй, Вялікабрытаніяй і іншымі, у тым ліку — у наступным — з Польшчай. Ведаючы гэта, яны не рашацца на вайну, перакананы адмысловец. 

юл